У Светлагорскім раёне прымусова эвакуявалі вёску

24/09/2024 - 19:51

Вяскоўцы былі збянтэжаныя, што іх "эвакуююць" / sn.by

У Светлагорскім раёне прымусова эвакуявалі вёску Кастрычнік. Мясцовыя чыноўнікі і сілавікі кажуць, што гэта трэніроўка не на выпадак вайны, а на выпадак буйнога ляснога пажару. У вёсцы высадзіўся цэлы "дэсант", які займаўся вучэбнай эвакуацыяй. Прысутнічалі і міліцыянеры. Яны абыходзілі кожны дом са спісамі 37 жыхароў, адрывалі людзей ад працы. Ці ўсе пагадзіліся "эвакуявацца", не ўдакладняецца.

На аўтобусе вяскоўцаў завезлі ў Парычы, дзе змясцілі ў мясцовай школе. А пасля вярнулі назад у Кастрычнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі