У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы

10/05/2024 - 20:02

Падчас навальніцы / Reuters

У суботу, 11 траўня, ападкі (кароткачасовыя дажджы) пройдуць толькі месцамі. Удзень магчымыя навальніцы. Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра слабы туман і моцны парывісты вецер у асобных раёнах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 на паўночным захадзе да +9 на поўдні, у дзённыя гадзіны — 10-16 цяпла.

У нядзелю, 12 траўня, месцамі па краіне магчымыя замаразкі, а на ўсходзе — мокры снег. У панядзелак, 13 траўня, начныя замаразкі прагназуюцца на паўночным усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі