У Столінскім раёне матацыкліст сутыкнуўся з возам і загінуў

05/05/2016 - 08:38

Матацыкліст загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння ў кіламетры ад вёскі Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Як інфармуе прэс-служба брэсцкае ДАІ, матацыкліст сутыкнуўся з возам, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 3 траўня.

Матацыклам "Урал" кіраваў 66-гадовы жыхар Хорска, а возам — 33-гадовы мясцовы жыхар. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі