У сталіцы зальюць 70 каткоў, калі дазволяць умовы надвор'я

08/12/2015 - 09:05

Сёлета ў Мінску плануецца заліць больш за 70 каткоў. Калі дазволяць умовы надвор'я. Пра гэта 8 снежня на прэс-канферэнцыі паведаміла Святлана Дзямешка, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама.

Паводле яе слоў, таксама ў сталіцы плануецца заліць лёд на 30 хакейных пляцоўках.

Як паведамляла Еўрарадыё, на бягучым тыдні ў Беларусі захаваецца нехарактэрнае для снежня цёплае надвор'е. Тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму.

У Мінску жывая ялінка будзе каштаваць да 70 тысяч рублёў

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі