У сталічных парках закрываецца сезон атракцыёнаў

24/09/2017 - 08:56

У мінскіх парках сёння завяршаецца сезон атракцыёнаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадпрыемства “Мінскзелянбуд”. У парках культуры і адпачынку будуць праведзеныя працы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду, спецыялісты распачнуць дэмантаж абсталявання.

Сёлета атракцыёны пачалі працаваць з 21 красавіка. Усяго на балансе ўпраўлення знаходзяцца чатыры гарадскія паркі — парк Чалюскінцаў, парк Горкага, парк 50-годдзя Кастрычніка і парк імя 900-годдзя Мінска. У гэтым сезоне там працавала 55 атракцыёнаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі