У спрынце на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе перамагла Анастасія Кузьміна

08/03/2019 - 17:12

У жаночым спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Эстэрсундзе першае месца заняла Анастасія Кузьміна, якая выступае за Славакію.

На другім месцы апынулася Інгрыд Ландмарк Тандрэволд з Нарвегіі, а бронза дасталася немцы Лауры Дальмайер.

Найлепшая з беларускіх біятланістак Дзінара Алімбекава паказала 13-ы вынік, Ірына Кручынкіна была 22-й, Ірына Крыўко — 26-й, а Алена Кручынкіна — 36-й.

9 сакавіка ў Эстэрсундзе пройдзе мужчынскі спрынт. Ён пачнецца ў 18.30. Жывую трансляцыю гонкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі