У “справе БелТА” яшчэ адзін фігурант — аператар кабельнага ТБ “АйТіВі”

08/08/2018 - 15:49

Следчы камітэт назваў новых фігурантаў “справы БелТА” —  цяпер у гэтым спісе таксама рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва”, а таксама ТАА “АйТіВі”. У рэдакцыі “Культура” сёння прайшоў вобшук. Якія менавіта следчыя дзеянні вядуцца ў дачыненні “АйТіВі”, не паведамляецца —  гэта кампанія, якая займаецца інтэрнэт-тэлебачаннем, распрацоўкай праграмнага забеспячэння (дадаткаў для Smart TV, Android, iOS), а таксама інтэграцыяй медыяплатформаў.

Раней вобшукі з затрыманнем шэрагу супрацоўнікаў прайшлі ў рэдакцыі TUT.by, у агенцтве БелаПАН, а таксама ў рэдакцыях “Беларускай навукі”. Затрыманыя незалежныя журналісты Аляксей Жукаў і Паўлюк Быкоўскі.

Расследаванне ідзе ў рамках крымінальнай справы за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі —  нібыта рэдакцыі СМІ і асобныя журналісты мелі доступ да платнай падпіскі БелТА і без дазволу ім карысталіся.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі