У Смаленскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ

24/04/2024 - 07:03

Пажар пасля атакі беспілотнікаў у Смаленскай вобласці / @astrapress

У Ярцаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі мінулай ноччу гарэў нафтаперапрацоўчы завод. Фота і відэа публікуе тэлеграм-канал ASTRA.

Губернатар рэгіёну Васіль Анохін пацвердзіў, што пажар пачаўся ў выніку атакі беспілотнікаў. Прычым, мяркуючы па яго словах, у вобласці гарэлі некалькі аб'ектаў. "Па ўсёй верагоднасці ў выніку атакі праціўніка па грамадзянскіх паліўна-энергетычных аб'ектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёна адбыліся ўзгаранні. МНС на месцы ліквідуюць наступствы. Прашу захоўваць спакой і не паддавацца паніцы", — напісаў ён у Телеграм. Пазней ён удакладніў, што ахвяр і пацярпелых няма.

У Ліпецку дрон упаў прамзоне. Па словах губернатара Ігара Артамонава, беспілотнік спрабаваў атакаваць адзінкавы аб'ект інфраструктуры, "пагрозы атакі жылога масіва не было", таму ў горадзе не ўключалі сістэмы абвесткі. Мясцовыя пісалі ў сацсетках, што мэтай меркавана быў Новаліпецкі металургічны камбінат. Раней яго ўжо спрабавалі атакаваць.

Тры дроны мінулай ноччу, са слоў расійскага Мінабароны, збілі над Курскай вобласцю, па два дроны — над Белгародскай і Варонежскай абласцямі. У Варонежскай вобласці таксама быў сур'ёзны пажар, сцвярджае ASTRA. Крыніца мяркуе, што тут таксама гарэў НПЗ або нафтасховішча.

Пажар у Варонежскай вобласці / @astrapress
Пылаючы аб'ект ў Смаленскай вобласці / @astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі