У Слуцку ў адносінах ІП распачалі 8 крымінальных спраў

29/03/2016 - 16:43

У Слуцку ў адносінах індывідуальнага прадпрымальніка распачалі 8 крымінальных спраў. 33-гадовага Максіма Іваненку падазраюць у здзяйсненні "шэрагу махлярскіх дзеянняў".

У мінулым годзе і ў студзені-сакавіку сёлета ІП праз друкаваныя аб'явы ў Мінскай вобласці прапаноўваў грамадзянам разнастайныя паслугі (усталяванне відэаназірання, будаўнічыя і іншыя працы) і завалодаў іх сродкамі. Аднак абавязацельствы перад людзьмі ён і не думаў выконваць, перадаплату выкарыстоўваў на свае патрэбы. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго распачалі крымінальныя справы.

Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта шукае ўсіх грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў індывідуальнага прадпрымальніка.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі