Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 4 сакавіка, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 5 градусаў марозу, па захадзе краіны будзе 1-4 градусы са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 4-10 градусаў цяпла, па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +13 градусаў.
У чацвер, 5 сакавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 0...-5 градусаў. Удзень тэрмометры пакажуць 1-8 градусаў вышэй за нуль, па захадзе краіны чакаецца да 10 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут