У Салігорску замест дня горада — школьны кірмаш

30/08/2020 - 10:07

У Салігорску ў апошнія выходныя жніўня традыцыйна адзначаецца Дзень горада і Дзень шахцёра. Аднак сёлета народных гулянняў не будзе. Перанесены масавы забег "Шахцёр-Трэйл". Не адбудзецца візіт у горад грасмейстара Анатоля Карпава — у Салігорску мусіла адкрыцца шахматная школа яго імя.

На галоўнай плошчы горада 29 і 30 жніўня замест канцэртаў праходзіць "пашыраная ярмарка-распродаж тавараў "Школьны базар 2020".

ТГ-канал салігорскіх шахцёраў заклікае працоўны калектыў завода сабрацца 30 жніўня калі галоўнага будынку прадпрыемства ў цэнтры горада. Найхутчэй, гэтае сабранне і стане адзіным масавым мерапрыемствам на сёлетнім Дні горада ў Салігорску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі