У Рыа-дэ-Жанейра абрынулася веладарожка, пабудаваная да Алімпіяды

22/04/2016 - 06:23

У Рыа-дэ-Жанейра абрынулася веладарожка, пабудаваная да алімпійскіх гульняў. Паводле інфармацыі газеты O Globo, якая пакуль не пацверджаная афіцыйна, загінулі два чалавекі.

Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як на канструкцыю, якая трымала веладарожку, накацілася вялікая хваля. Сведкі здарэння распавядалі, што некалькі чалавек упалі ўніз, на прыбярэжныя скалы, і іх змыла ў мора. Траіх пацярпелых выратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў і адправілі ў лякарню.

Даўжыня абваленага ўчастка дарожкі — каля 50 метраў.

Веладарожка “Цім Мая” была афіцыйна адчыненая ў сярэдзіне студзеня. Гэта адзін з аб’ектаў гарадской інфраструктуры, пабудаваны ўладамі да Алімпійскіх гульняў, якія павінны прайсці ў Рыа сёлета ў жніўні. Даўжыня гэтай дарожкі складае каля чатырох кіламетраў. Гэтую роварную трасу праклалі ўздоўж узбярэжжа і скал на вышыні каля 10 метраў, піша pressball.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі