У Румыніі п’яны беларус на фуры збіў двух раварыстаў

11/04/2017 - 07:52

У Румыніі п’яны беларус на фуры збіў двух раварыстаў. Здарэнне днямі адбылося ў горадзе Галац. Як інфармуе партал tut.by, пасля наезду на раварыстаў грузавік не спыніўся. Паліцыя арганізавала пагоню. Уцякаючы, беларус на фуры пашкодзіў яшчэ адзін аўтамабіль. У выніку яго ўсё ж затрымалі.

29-гадовага мужчыну арыштавалі. Сярод іншага яго абвінавачваюць у замаху на забойства. Беларус прызнаўся, што выпіў паўбутэлькі гарэлкі з-за праблем на працы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі