У рэйтынгу самых магутных дзяржаў Беларусь заняла 35-е месца

16/12/2019 - 07:05

У рэйтынгу самых магутных дзяржаў свету Беларусь заняла 35-е месца з 80. Рэйтынг, які склалі аналітыкі BAV Group ды Wharton School Універсітэта Пенсільваніі, апублікавала выданне U.S.News.

Дарэчы, год таму наша краіна знаходзілася ў гэтым рэйтынгу ніжэй — на 36-й пазіцыі. 

У першую тройку ўвайшлі ЗША, Расія ды Кітай. У першай дзясятцы іх дапаўняюць Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Ізраіль, Саудаўская Аравія і Паўднёвая Карэя.

З нашых суседзяў Украіна займае 39-е месца, Польша — 44-е, Літва — 76-е.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся пяць характарыстык: кіраўнік дзяржавы, удзел у міжнародных альянсах, эканамічны, палітычны і ваенны патэнцыял.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі