У Расонскім раёне мужчына памёр пасля няўдалага скачка праз вогнішча

07/07/2021 - 10:08

У Расонскім раёне мужчына памёр пасля няўдалага скачка праз вогнішча. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення і ўпаў на галаву. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны ў аўторак. На Купалле 28-гадовы мясцовы жыхар "у прысутнасці адпачываючых вырашыў зрабіць скачок "сальта" праз вогнішча". Падчас скачка ён абапёрся на дровы ў вогнішчы, не ўтрымаўся і ўпаў. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў, пераломаў мужчына памёр у бальніцы.

СК праводзіць праверку, апытаныя відавочцы, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі