У Расіі заклапочаныя ўзрослымі пастаўкамі танных беларускіх сыроў

27/08/2021 - 08:57
Беларускія сыры атрымліваюцца адчувальна (на траціну) таннейшымі за расійскія / БЕЛТА​

Расійскія сыраробы заклапочаныя ростам паставак танных сыроў з Беларусі, піша РБК. Праз гэта ў мясцовых вытворцаў узніклі праблемы са збытам.  

Складскія запасы расійскага сыру за першае паўгоддзе 2021 года выраслі на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым Беларусь у гэты перыяд нарасціла экспарт сыроў у Расію на 19%.

Эксперты адзначаюць, што беларускія сыры атрымліваюцца адчувальна (на траціну) таннейшымі за расійскія. Гэта звязана з тым, што дзяржава ў Беларусі рэгулюе цэны на малако. У выніку беларускае малако для беларускага вытворцы аказваецца на чвэрць таннейшым, чым закупляюць расійскія сыраробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі