У Расіі на рыбзавод уварваўся мядзведзь, пачалася паніка

30/07/2019 - 09:01

У Расіі на рыбзавод уварваўся мядзведзь. Відэа здарэння з'явілася на YouTube. Драпежнік найхутчэй прыйшоў на пах рыбы. На людзей ён не нападаў. Калі рабочыя заўважылі драпежніка, яны некалькі секундаў былі ў разгубленасці, а пасля кінуліся на ўцёкі. Падчас здарэння ніхто з людзей не пацярпеў.

Па адной з версій, здарэнне адбылося на Сахаліне, але мясцовыя СМІ гэта не пацвярджаюць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі