У пяты пакет санкцый ЕС можа быць уключаны Уладзімір Макей

18/10/2021 - 20:03
Уладзімір Макей / Еўрарадыё​

Новы, пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі можа ўключаць забараняльныя меры супраць міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, паведамляе Reuters.

Еўрасаюз лічыць Макея датычным да ўдзелу ў кампаніі па прасоўванні нелегальнай міграцыі ў ЕС.

Як паведамляла Еўрарадыё, пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць уладаў Беларусі можа быць гатовы да канца кастрычніка. У цяперашні час Брусэль рыхтуе меры для таго, каб спыніць паток мігрантаў у краіны Еўрасаюза праз Беларусь, і зварот з заклікам да краін, з якіх прыбываюць бежанцы, не перавозіць іх у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі