У пятніцу ў Беларусі пройдуць залевы і град

06/08/2026 - 14:31

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы, удзень у асобных раёнах — град. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў слабы, удзень — паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты, месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэрмометры ўначы пакажуць 16-22 градусы са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе будзе да 24 градусаў цяпла. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад +21 градуса па паўночным захадзе да +35 градусаў па паўднёвым усходзе. Па паўднёвым захадзе чакаецца рэзкае зніжэнне тэмпературы: удзень тэрмометры пакажуць 22-27 градусаў вышэй за нуль.

8 жніўня ў Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, уначы пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +27 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі