Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 16 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман. Бачнасць у ім складзе 100-500 м, таму сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер будзе няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі, а па поўначы ў многіх раёнах замаразкі ад 0 да -2 градусаў. Удзень чакаецца 9-15 градусаў цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе будзе да +17 градусаў.
У суботу, 17 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны. Уначы тэмпература паветра складзе ад +1 градуса па паўночным захадзе да +11 градусаў па паўднёвым усходзе, пры праясненнях прагназуюцца замаразкі 0...-3 градусы. Удзень чакаецца 9-15 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі паветра прагрэецца да +17 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут