Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 20 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўночна-заходняй палове, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і зранку — з мокрым снегам. Таксама ўначы і зранку на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўначы няўстойлівы слабы, удзень — паўночны ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 4-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёва-ўсходняй палове краіны будзе +11...+14 градусаў.
У суботу, 21 сакавіка, уначы будзе воблачна з праясненнямі, а ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўдні краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні — слабы да ўмеранага.
Уначы прагназуецца -4...+3 градусы. Удзень тэрмометры пакажуць 8-13 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут