Навальніца, ілюстрацыйнае фота / LookByMedia
У пятніцу, 21 жніўня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ўначы ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці, а ўдзень — па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 8-10 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +18...+24 градусаў, па паўднёвым усходзе чакаецца 25-30 градусаў вышэй за нуль.
У суботу, 22 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі — моцныя дажджы і навальніцы. Вецер будзе пераменных кірункаў парывісты, уначы — месцамі, удзень у многіх раёнах — моцны парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах будзе да 18 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +18 градусаў па поўначы да +34 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут