37-гадовы мінчанін ледзь не загінуў падчас п’янай сваркі з украінцам, які часова пражывае ў Беларусі. Інцыдэнт адбыўся 12 лістапада ўначы, прыкладна ў 2.00. Мужчыны спачатку разам выпівалі на будоўлі дома ў вёсцы Анетава Пухавіцкага раёна, але потым паміж імі ўзнік канфлікт і пачалася бойка.
35-гадовы ўкраінец, зарэгістраваны ў пасёлку Дружны, моцна збіў беларуса. Апошні трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай.
Падазраваны ў замаху на забойства затрыманы, паведамляе прэс-служба МУС.
Фота з архіву