У працы Telegram адбыўся маштабны збой

20/02/2018 - 14:30

У працы Telegram адбыўся маштабны збой. Удзень 20 лютага яго карыстальнікі сутыкнуліся з праблемамі падчас адпраўкі і атрымання паведамленняў у месенджары. Гэта адбываецца і ў вэб-версіі, так і ў прыкладаннях для мабільных прылад. Вядома, што з праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі Telegram у Беларусі, Італіі, Іспаніі, Францыі, шэрагу іншых краін.

Папярэдні раз праблемы ў працы Telegram адбыліся ў снежні 2017 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі