У Польшчы ўпаў лёгкаматорны самалёт, загінулі 5 чалавек

18/07/2023 - 06:47
На месцы авіякатастрофы / pap.pl

У Польшчы ўпаў лёгкаматорны самалёт Cessna. Здарэнне адбылося ў Мазавецкім ваяводстве ў 45 кіламетрах ад Варшавы. Падчас навальніцы самалёт здзяйсняў пасадку і трапіў у ангар, у якім былі людзі (яны там хаваліся ад дажджу). Загінулі 5 чалавек, 8 былі параненыя, у тым ліку адно дзіця. Дваіх пацярпелых прывезлі ў шпіталь у Варшаве, паведамляе pap.pl.

У самалёце знаходзіліся тры пілоты. Адзін з іх загінуў, адзін паранены, а трэці не пацярпеў.

https://twitter.com/Kw_PSP_Wwa
https://twitter.com/Kw_PSP_Wwa

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі