У Польшчы пацвердзілі падзенне расійскай ракеты Х-101

31/07/2026 - 12:19

У раёне падзення расійскай ракеты / Jakub Orzechowski / Agencja Wyborcza.pl

Улады Польшчы пацвердзілі, што ў Люблінскім ваяводстве 30 сакавіка ўпала расійская ракета Х-101. Намеснік міністра абароны Цэзарый Томчык заявіў, што яна выбухнула, калі сутыкнулася з зямлёй.

У ноч на 30 ліпеня расійскія войскі атакавалі Украіну 22 ракетамі і некалькімі сотнямі беспілотнікаў. Асноўны ўдар быў нацэлены на заходнія вобласці Украіны.

Падчас атакі каля 20 ракет рухаліся ў кірунку Польшчы. Тую, што ўсё ж заляцела ў краіну, спярша пераследаваў украінскі пілот. Аднак ён спыніўся за 20 секундаў да мяжы, бо не меў права заходзіць у польскую паветраную прастору.

Ракета ўпала каля вёскі Тарнава-Калонія. На месцы яе падзення ўтварыўся кратар дыяметрам 10 метраў. У Любліне і навакольных населеных пунктах абвяшчалі паветраную трывогу.

Польскія ўлады дагэтуль не могуць канчаткова вызначыць, ці трапіла ракета на тэрыторыю краіны выпадкова, ці гэта была наўмысная правакацыя з боку Расіі.

У раёне падзення расійскай ракеты / Agencja Wyborcza.pl
У раёне падзення расійскай ракеты / Agencja Wyborcza.pl
У раёне падзення расійскай ракеты / Agencja Wyborcza.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі