У Полацку затрымалі старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага

06/03/2023 - 16:55
Мікалай Шарах / https://www.facebook.com/salidarnast/

6 сакавіка ў Полацку затрымалі старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалая Шараха, паведамляе Асацыяцыя "Салідарнасць". Вядома толькі, што затрыманне праводзілі міліцыянеры. Яны прыйшлі дахаты да Шараха пасля 15-й гадзіны.

Мяркуецца, што прычынай затрымання была падпіска на групу BySol у сацсетках. У такім выпадку Мікалаю Шараху пагражае штраф ці адміністрацыйны арышт — да 15 сутак.

У ліпені мінулага года Шарах быў асуджаны на 15 сутак за фотаздымак у Facebook, унізе якога быў прычэплены сцяг Украіны.

Летась незалежныя прафсаюзы ў Беларусі былі разгромленыя. Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў ліквідаваны Вярхоўным судом РБ. Суд спыніў дзейнасць і Свабоднага прафсаюза Беларускага. Шмат актывістаў незалежных прафсаюзаў былі затрыманыя і асуджаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі