У Полацку моцныя дажджы часткова змылі ўчастак дарогі

26/07/2023 - 11:11

На месцы здарэння ў Полацку / mchs.gov.by

У Полацку моцныя дажджы часткова змылі ўчастак асфальтаванай дарогі — 2 на 3 метры, паведамляюць ратавальнікі. Здарэнне адбылося ўвечары 25 ліпеня на вуліцы Пятруся Броўкі. Ніхто не пацярпеў. Мясцовым уладам давялося арганізоўваць рух па аб'яздных дарогах.

Адразу ж пачаліся аднаўленчыя працы. Праз тры гадзіны рух на дарозе аднавілі ў абодвух напрамках.

mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі