У Пекіне на адкрыцці помніка Купалу кітайскія дзеці чыталі беларускамоўныя вершы

08/01/2020 - 16:03

У Пекіне адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Ён з'явіўся ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моваў. Урачыстая цырымонія прайшла 8 студзеня. Як піша ў Twitter беларускі амбасадар у КНР Кірыл Руды, на адкрыцці помніка кітайскія дзеці чыталі беларускамоўныя вершы.

Аўтарам помніка Купалу з'яўляецца вядомы кітайскі скульптар У Вэйшань.

Прэс-служба беларускай амбасады дадае, што мерапрыемства прайшло ў рамках завяршэння Года адукацыі Беларусі ў КНР. Помнік Янку Купалу ўжо ёсць у горадзе Сіяне. А ў горадзе Цяньцзіне ёсць помнік іншаму народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі