У панядзелак пачнуць абвяшчаць сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

05/10/2015 - 04:18

5 кастрычніка пачынаецца абвяшчэнне сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Сёння ў 12.30 паводле беларускага часу будзе названы лаўрэат у галіне фізіялогіі і медыцыны. Пра фаварытаў экспертаў і прагнозы гл. тут.

6 кастрычніка абвесцяць набеліянта ў галіне фізікі, а 7-га — лаўрэата па хіміі.

Верагодна, 8 кастрычніка будзе названы лаўрэат прэміі па літаратуры. Дакладныя дата і час абвяшчэння па традыцыі будуць названыя пазней. У галіне літаратуры букмекеры ставяць на другое месца нашу суайчынніцу Святлану Алексіевіч, якая працуе ў жанры нон-фікшн. Яе шанцы ацэньваюць як 1:5. Яе абганяе толькі вядомы японскі пісьменнік Харукі Муракамі, чые шанцы букмекеры ацэньваюць як 1:4.

9 кастрычніка будзе названы лаўрэат прэміі міру, 12-га — лаўрэат у галіне эканомікі.

Фота: Fernando Vergara/AP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі