У панядзелак на дарогах будзе слізка

15/03/2026 - 13:08

Вясна / pixabay.com

Ноччу і раніцай у панядзелак, 16 сакавіка, на асобных участках дарог сіноптыкі прагназуюць галалёд. Днём ападкаў не будзе. Мінімальная тэмпература паветра ноччу -5..+1 °С, на захадзе да +4 °С. Днём пацяплее да +9..+15 °С.

І ў аўторак, 17 сакавіка, ападкаў чакаць не варта. Толькі на захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы, ад слабога да ўмеранага. Мінімальная тэмпература паветра ноччу -4..+1 °С, на захадзе да +5 °С. Днём каля +6..+13 °С.

У сераду, 18 сакавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Мінімальная тэмпература паветра ноччу -4..+3 °С, максімальная днём +6..+12 °С. Трохі цяплей на паўднёвым захадзе — там да +14 °С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі