Арбалет, з якога былі параненыя педагогі / unian.net
19-гадовая дзяўчына параніла з арбалета дзвюх настаўніц сярэдняй школы ў Палтаве (Украіна) — паліцыя завяла справу па артыкуле "Замах на наўмыснае забойства" КК, паведамляе unian.net.
Настаўніцы атрымалі траўмы рознай ступені. Адной страла трапіла ў руку, другой — у тулава. Педагогам аказана медыцынская дапамога, пагрозы для іх жыцця няма.
Паведамленне аб тым, што на тэрыторыі школы № 11 Палтавы невядомая дзяўчына параніла дзвюх настаўніц, паступіла ад грамадзян у панядзелак, 6 верасня.
Паліцэйскія затрымалі зламысніцу і ўстанавілі яе асобу. Гэта мясцовая жыхарка, 2002 года нараджэння. Зараз правяраецца інфармацыя аб тым, што дзяўчына раней вучылася ў гэтай школе і мае крыўду на настаўніц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут