У Пакістане на жылыя кварталы зваліўся самалёт з пасажырамі

22/05/2020 - 12:32

Каля пакістанскага аэрапорта Карачы на жылыя кварталы зваліўся пасажырскі самалёт Airbus A320 авіякампаніі Pakistan International Airlines (PIA), рэйс PK 8303. 

Катастрофа адбылася, калі самалёт заходзіў на пасадку. Як перадае Бі-Бі-Сі, на борце самалёта было 107 чалавек — 99 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу. Агульная колькасць ахвяраў невядомая. 

На месцы авіякатастрофы працуюць сілы хуткага рэагавання. Паводле неафіцыйных звестак, з-пад завалаў дамоў вызвалілі 15-20 чалавек. Васьмёра былі шпіталізаваныя з траўмамі. Ёсць звесткі, што знайшлі целы аднаго дзіцяці і аднаго дарослага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі