У падмаскоўнай Балашысе пасля выбуху абрынулася частка жылога дома

20/09/2023 - 07:35

На месцы здарэння / @vorobiev_live

У падмаскоўнай Балашысе пасля выбуху газу часткова абрынуўся шматпавярховы жылы дом, паведамляе расійскае МНС. Пашкоджаны не менш за 10 кватэр, дадаў губернатар вобласці Андрэй Вараб'ёў.

Ёсць загінулыя і пацярпелыя. Рэсурс @shot_shot піша пра мужчыну, якога ратавальнікі дасталі з кватэры на першым паверсе, ён быў увесь у крыві. Таксама з-пад завалаў дасталі жанчыну з дзіцем. РБК са спасылкай на ратавальнікаў паведамляе пра двух загінулых. Выбух адбыўся прыблізна ў 8:20. Многія жыхары дома ў гэты момант яшчэ спалі. Папярэдне, у кватэры на чацвёртым паверсе выбухнуў газ.

Пазней стала вядома, што падчас правядзення аварыйна-выратавальных работ у Балашысе адбылося паўторнае абвальванне перакрыццяў дома. Пацярпелі ратавальнікі. Двое з іх загінулі.

Эпіцэнтр выбуху быў на чацвёртым паверсе / МНС Расіі
Разбор завалаў працягваецца / МНС Расіі

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі