Украінскія дроны атакавалі ГРЭС
У Падмаскоўі з-за атакі ўкраінскіх дронаў загарэлася ГРЭС. Пасля гэтага ў Шатуры пачаліся праблемы з цеплазабеспячэннем.
Пра гэта заявіў губернатар рэгіёну Андрэй Вараб'ёў.
— Вада, каналізацыя і электразабеспячэнне ў горадзе Шатура працуюць у штатным рэжыме. Прымаюцца ўсе меры для аператыўнага аднаўлення цеплазабеспячэння. У 13:00 на месцы правядзём штаб з удзелам усіх службаў, уключаючы МНС, каб вызначыць далейшыя крокі па аднаўленні інфраструктуры", — напісаў ён.
Атака на Шатурскую ГРЭС адбылася ўначы з 22 на 23 лістапада. З-за гэтага там пачаўся пажар. У МНС заявілі, што загарэліся тры трансфарматары плошчай 65 квадратных метраў, іх тушылі 137 спецыялістаў і 49 адзінак тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут