Марк Рутэ
У NATO выбралі наступнага генеральнага сакратара. У сераду на гэтай пасадзе зацвердзілі прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Як паведамляе Reuters, ён прыступіць да выканання сваіх абавязкаў з 1 кастрычніка 2024 года, калі скончыцца тэрмін паўнамоцтваў Енса Столтэнберга, які кіраваў на працягу дзесяці гадоў.
Рутэ выступае за ўзмацненне перадавой прысутнасці NATO ва Усходняй Еўропе і за павелічэнне штогадовых выдаткаў на абарону краінамі-ўдзельніцамі.
Столтэнберг заявіў, што NATO "ў надзейных руках".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут