У МПЗ пракаментавалі чэргі па ключы лічбавага подпісу

09/07/2024 - 15:44

Ключ электроннага лічбавага подпісу / БЕЛТА

У Міністэрстве падаткаў і збораў Беларусі пракаментавалі чэргі, якія ўтварыліся ў Мінску па атрыманне ключоў электроннага лічбавага подпісу.

Выпускам сертыфікатаў ЭЛП у Беларусі займаюцца 12 рэгістрацыйных цэнтраў, працуюць 44 пункты аказання электронных паслуг, заявіў БЕЛТА прэс-сакратар МПЗ Сяргей Саладуха. Каб скараціць чэргі, амаль ва ўсіх рэгістрацыйных цэнтрах арганізавалі папярэдні запіс праз сайт. "То-бок можна выбраць дату і час наведвання рэгістрацыйнага цэнтра",адзначыў Саладуха.

Але галоўнае — з улікам чаргі і немагчымасці своечасова атрымаць ключы ЭЛП ІП дазволілі падаваць падатковую дэкларацыю ў папяровым выглядзе.

Раней у сацсетках з'явіўся аповед адной з мінскіх ІП. Дзяўчына расказала, што вымушаная прыходзіць штодня адзначацца да падатковай, каб атрымаць ключ. Акрамя таго, ёй патрэбнае было начное дзяжурства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі