У Мінску з’явілася “Сцяна плачу індывідуальных прадпрымальнікаў”

21/01/2018 - 07:54

У Мінску з’явілася “Сцяна плачу індывідуальных прадпрымальнікаў”. Гэты аб’ект можна знайсці ў раёне будаўнічага рынка ва Уруччы. Фотаздымак “сцяны плачу” публікуе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку суполка Signal project.

Надпіс на сцяне зроблены на рускай мове і на іўрыце.

Арыгінальная “Сцяна плачу” знаходзіцца ў Ерусаліме — гэта частка старажытнай сцяны вакол заходняга схілу Храмавай Гары, ацалелая пасля разбурэння рымлянамі. “Сцяна плачу” з’яўляецца сімвалам веры і надзеі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі