У Мінску з'явіцца помнік князю Глебу Менскаму

28/08/2018 - 17:12

У Мінску з'явіцца помнік князю Глебу Менскаму. Мінгарвыканкам аб'явіў адкрыты конкурс на яго стварэнне, які працягнецца да кастрычніка, інфармуе сайт minsknews.by. Помнік усталююць у гістарычнай частцы горада.

Глеб Менскі (? — 1119) — сын славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Ён быў князем з 1101-га на працягу 18 гадоў. Прайграў вайну з Кіевам, трапіў у палон, памёр на чужыне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі