У Мінску знайшлі армейскія выбухпакеты і ўзрывальнік РГД-5

09/09/2015 - 10:48

У Мінску ў раёне Лагойскага тракту знайшлі армейскія выбухпакеты. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 8 верасня. Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца выязджалі сапёры. Высветлілася, што на адкрытай тэрыторыі ляжалі два армейскія выбухпакеты і асобна ад іх — узрывальнік РГД-5. Пасля абследавання знаходкі перадалі ў РУУС Савецкага раёна.

Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі ў Мінску ў сметніку недалёка ад чыгуначнага вакзалу знайшлі выбухпакет. Праводзілася праверка.

Здымак з архіву. Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі