У Жодзіне збіраюцца ўсталяваць пешаходныя агароджы з беларускім арнаментам

04/02/2019 - 08:41

У Жодзіне збіраюцца ўсталяваць ацынкаваныя металічныя пешаходныя агароджы ў выглядзе беларускага арнаменту. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце дзяржаўных закупак. Замаўляе агароджы рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог "Мінскаўтадор-Цэнтр".

На прадпрыемстве распавялі, што гаворка ідзе не пра ўсталёўку, а пра замену ўжо існуючай агароджы на адрэзку шашы Р-53, якая праходзіць праз Жодзіна.

Праект мусіць быць рэалізаваны ў бягучым годзе. Агульны прыблізны кошт закупкі складае больш за 37 тысяч рублёў (каля 17 тысяч долараў).

icetrade.by
icetrade.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі