У Мінску затрымалі злодзея пры дапамозе дадатку для iPhone

23/03/2016 - 08:09

У Мінску затрымалі злодзея пры дапамозе дадатку да iPhone. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю звярнулася дзяўчына, у якой у метро скралі мабільны тэлефон коштам болей за 23 мільёны рублёў. На скрадзенай прыладзе быў усталяваны дадатак Find my iPhone, які дазваляе знайсці тэлефон у выпадку яго страты або крадзяжу. Праваахоўнікі вырашылі скарыстацца гэтай функцыяй.

Праз некаторы час зламысніка знайшлі: малады чалавек ішоў па вуліцы з чужым тэлефонам і спрабаваў яго разблакаваць. Злодзея затрымалі. Гэта 28-гадовы мінчанін, які раней меў судзімасці за незаконны абарот наркотыкаў, хуліганства і крадзеж.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі