Праз пяць гадзін пасля вызвалення Някляева затрымалі Статкевіча

22/09/2017 - 13:54

22 верасня каля 15.30 затрымалі апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча. Гэта адбылося пры яго выхадзе з прафсаюза РЭП. Ён выходзіў пасля пасяджэння Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Пра затрыманне паведаміў у сацсетках Юрый Ляшэнка. "З 12 гадзін вакол стаяла куча міліцыі, дарогу перакрывалі ДАІ, выезд з двара — хуткая дапамога", — напісаў ён.

Дарэчы, сёння з турмы на Акрэсціна выйшаў апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі