У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзяць адразу дзве сям’і

16/04/2024 - 11:41

Сілавікі ў Мінску падчас пратэстаў восені 2020-га / Euroradio

У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзяць адразу дзве сям’і. Крымінальную справу разгледзіць суд Цэнтральнага раёна сталіцы.

Як паведамляюць праваабаронцы, суд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") пачынаецца 16 красавіка. Людзей судзяць за ўдзел у мірных сходах. Абвінавачаныя — гэта 5 чалавек. Сярод іх, мяркуючы па імёнах па бацьку, — два браты: Яўген і Аляксандр Юрэвічы. Судзяць і Аляксандру Юрэвіч. Разам з імі па тым жа артыкуле абвінавачваюць Анжаліку і Дзяніса Лагуноў.

Падрабязнасці справы, якую разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк, пакуль невядомыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі