У Мінску з-за пажару ў школе эвакуявалі 900 чалавек

12/03/2020 - 09:23

Раніцай 12 сакавіка ў Мінску з-за пажару ў 215-й школе эвакуявалі каля 900 чалавек. Эвакуацыю арганізавала адміністрацыя навучальнай установы. Як паведамляе ў Twitter прэс-служба сталічных ратавальнікаў, адзін чалавек шпіталізаваны. Узгаранне ў дапаможным памяшканні было ліквідаванае. Мяркуецца, што яго прычынай магло стаць кароткае замыканне.

twitter.com/112MINSK

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі