У Мінску з самай раніцы прайшлі пратэстныя маршы

09/01/2021 - 07:50
БЧБ-сцяг на пратэстным маршы ў Мінску / Еўрарадыё

Ужо раніцай 9 студзеня ў Мінску адбыліся пратэстныя маршы. Некалькі сотняў чалавек гулялі пад бел-чырвона-белымі сцягамі па спальных мікрараёнах Серабранка, Сляпянка і Малінаўка. Яны крычалі "Далучайся!", "Жыве Беларусь!", "За намі перамога!".

З канца лістапада пратэстныя маршы ў Беларусі праводзяцца не па цэнтральных вуліцах, а ў спальных раёнах і ў дварах. Першапачаткова час пачатку маршаў быў агульным — 14:00, а пасля таго, як цямнець пачало рана, — 12:00. Аднак пазней маршы сталі праводзіцца ў розны час. Частка з іх праходзіць раніцай, каб да мінімуму зменшыць магчымыя затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі