У Мінску вежавы кран зваліўся на прыватны дом (фота)

28/09/2015 - 07:09

Раніцай 28 верасня вежавы кран зваліўся на прыватны дом на Грушэўскай вуліцы ў Мінску. Сур'ёзныя траўмы атрымаў 25-гадовы кранаўшчык, ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пешаходы і аўтамабілі не пацярпелі, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што вежавы кран быў устаноўлены на будаўніцтве жылога дома побач са школай і дзіцячым садком. Ён зваліўся на дом прыватнага сектару, адкуль рассяляюць жыхароў. Ці ёсць там пацярпелыя, пакуль невядома (там жывуць маці і дачка, але верагодна іх у той момант не было). На месцы працуюць ратавальнікі.

Фота: МНС і РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі