У Мінску ў жылых дамах адключаць ацяпленне 9 красавіка

09/04/2018 - 06:10

У Мінску ў жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах адключаць ацяпленне ў панядзелак, 9 красавіка. Пра гэта агенцтву “Мінск-навіны” паведаміў Дзмітрый Плашкоў, намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама. Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне сталічныя ўлады прынялі 6 красавіка. Чыноўнікі ўлічылі спрыяльны прагноз надвор’я, сур’ёзных замаразкаў не чакаецца.

У бальніцах, школах, дзіцячых садках, сацыяльных установах, бібліятэках, музеях, архівах цяпло адключаць у аўторак, 10 красавіка. У адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах Мінска ацяпленне пачалі адключаць яшчэ 5 красавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі