У Мінску ў першы дзень ліпеня пабіты тэмпературны рэкорд

02/07/2016 - 08:57

У Мінску гарачыня паставіла чарговы рэкорд — 1 ліпеня слупок тэрмометра ўзняўся да 31,8 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд быў зафіксаваны ажно ў 1915 годзе і складаў 31 градус.

Таксама дзённы максімум абнавіўся і ў Магілёве— плюс 30,2 градуса (было 28,9 у 2014 годзе). У Гомелі паўтарыўся рэкорд 2010 года — 30,6 градуса.

Найцяплейшым горадам краіны ў пятніцу стаў Пінск — +33,2 і тут таксама пабіты рэкорд 101-гадовай даўніны (+31,5).

Пры гэтым рэкорд для ўсёй краіны ўтрымаўся — гэта 33,4 градуса, зафіксаваны ў 2010 годзе паказнік у Брэсце, паведамляе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі