У Мінску ў буйным гандлёвым цэнтры знікала электрычнасць

17/05/2017 - 05:46

У Мінску ў буйным гандлёвым цэнтры, у комплексе “Экспабел”, знікала электрычнасць. Здарэнне адбылося ў аўторак, 16 траўня. Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, служба аховы і работнікі выводзілі пакупнікоў з гіпермаркета ў поўнай цемры. Адзначаецца, што панікі не было. Не было і заяў пра крадзяжы.

Прычынай знікнення не менш чым на паўгадзіны электрычнасці стала аварыя на перадаючай падстанцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі